- 9.02 MB
- 03:56
- 320 kbps
- 07.10.2026
Усход Сонца(Якуб Колас) Karani Tut
Текст песни:
На усходзе неба грае
Пераліўным блескам
Сыпле золата над гаем
І над пералескам
Чуць-чуць дрогне праліецца
Чырвань на усходзе –
Гэта неба усміхнецца
Людзям і прыродзе
Смех адказны смех шчаслівы
Ходзіць па пагорках
Час світання – час зычшлівы
Гаснуць нікнуць зоркі
Шырай шырай шырай шырай
Шырай шырай шырай шырай
Шырай шырай зараніца
Разнімае крылле
Нібы пожар б’е крыніцай
Там на небасхіле
Сноп праменняў пышна ўзняты
Сее бляск-чырвонцы –
Гэта неба сцеле шаты
На дарогу сонцу
Над палямі мрок прарваўся
Па нізах расплыўся
Лес туманам заснаваўся
Луг расой абмыўся
Агнявыя валаконцы
Ткуцца ў шоўк чырвоны –
Гэта хмаркі ладзяць сонцу
І дзяньку кароны
Як прыемна пахне збожжа!
А вакол – спакойна!
Эх як слаўна як прыгожа
Хораша прыстойна!
І сабрала неба фарбы
Колераў дзівосных
І дзе ёсць такія скарбы
Гожства сугалосся?
Шырай шырай зараніца
Разнімае крылле
Нібы пожар б’е крыніцай
Там на небасхіле
Шырай шырай шырай шырай
Шырай шырай шырай шырай